Гель для душа асвяжае і беражліва ачышчае скуру, акружаючы яе клопатам і пяшчотай. Экстракт воднай лілеі і васілька змякчае і ўвільгатняе скуру, напаўняючы яе энергіяй і тонкім ззяннем.
Гель агорне сваім таямнічым водарам і перанясе вас у краіну-загадку – Чароўную Беларусь з яе народнымі песнямі, старадаўнімі казкамі і паданнямі, сярэднявечнымі замкамі, поўнымі таямніц, бязмежнымі лясамі і нябесна-блакітнымі азёрамі.
Вытанчаная кветкава-фруктовая кампазіцыя раскрываецца пачуццёвым букетам ружы і півоні, у «сэрцы» водару чутны духмяныя ноты ружовага перцу, а ў завяршэннi застаецца прыемны мускусны шлейф.